Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Першая сусветная вайна

На пачатку ХХ ст. Германія імкнулася дамагчыся панавання ў Еўропе, разграміць Англію, разбіць Францыю і інш. краіны, аслабіць Расію, забраць у яе Польшчу, Беларусь, Украіну, Прыбалтыку. Да Германіі далучыліся яе саюзнікі – Аўстра-Венгрыя, Італія, Турцыя і інш., кожны з якіх меў свае інтарэсы. 1 жніўня 1914 г. Германія аб’явіла вайну Расіі. Усяго ў вайне прынялі ўдзел 38 дзяржаў і народы многіх калоній.

З лета 1915 г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі праходзіў фронт Першай сусветнай вайны. З абодвух бакоў было сабрана не меней за 2,5 мільёна чалавек. У Рускую армію было мабілізавана больш за 800 тысяч беларусаў, прыблізна кожны восьмы з іх загінуў на франтах.

У 1916 г. мястэчка Лунінец Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер горад Брэсцкай вобласці) стаў буйным цэнтрам рэвалюцыйнага руху на Беларускім Палессі. У Лунінцы быў важны чыгуначны вузел сувязі Заходняга і Паўднёва-Заходняга франтоў. У горадзе і вакол яго размяшчаліся штабы, склады, знаходзілася значная колькасць салдат. Бальшавікі праводзілі агітацыйную работу, сюды неаднаразова прыязджаў Міхаіл Васільевіч Фрунзе, які ўзначальваў падпольную бальшавіцкую арганізацыю ў Мінску.

Летам 1915 года фронт наблізіўся да г. Брэст-Літоўска, у пачатку жніўня пачалася асада Брэсцкай крэпасці. У горадзе налічвалася больш за 57 тысяч жыхароў, у тым ліку 39 тысяч іудзеяў, каля 10 тысяч рускіх і 7,5 тысяч палякаў. 1 жніўня 2015 года камяндант крэпасці генерал-лейтэнант Уладзімір Аляксандравіч Лаймінг выдаў загад аб эвакуацыі насельніцтва горада. Спецыяльныя цягнікі адпраўляліся з эвакуіраванымі на Кіеў, Мінск і Бранск.